Адбылося спыненне руху па Маскоўскай лініі метро ў Мінску. Інфармацыю пра гэта сталічны метрапалітэн размясціў на сваёй старонцы ў Twitter:
«21.40. Стаіць Маскоўская лінія метро з тэхнічных прычын».
А ўжо ў 22.02 Маскоўская лінія метро аднавіла працу пасля падзення пасажыра.
Пазней стала вядома, што ў 21.35 на станцыі «Плошча Перамогі» пасажыр скочыў на поезд. Ён быў шпіталізаваны брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ў БХМД.





