Тры тыдні на большай частцы Берасцейшчыны ані крапнула. Гэта драма для агароднікаў і страты для сялян: некаторыя гаспадаркі ўжо пачалі перасяваць засохлыя палі.

«Раней мы марылі, каб праходзіў хоць адзін дождж на тыдзень. Цяпер — добра калі на месяц», — наракае «Нашай Ніве» пенсіянерка з Брэста Зінаіда. Яна з мужам штодзень ездзіць на дачу, каб паліваць агарод. 

Берасцейшчына — самы цёплы рэгіён Беларусі. Калі для цэнтра і поўначы краіны пацяпленне клімату, адзначанае апошнія дзесяцігоддзі, прынесла цяплейшыя красавікі і маі ды лягчэйшыя зімы, то поўдзень усё часцей пакутуе на летнюю сушу.

На жаль, сіноптыкі на наступныя 10 дзён дажджоў на Берасцейшчыне не прагназуюць. Чакаецца цёплае надвор'е з дзённымі тэмпературамі ў дыяпазоне ад +24 да 30 градусаў і начнымі — ад +14 да 20.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?