Беларускі IT-прадпрымальнік і найбуйнейшы беларускі падаткаплатнік Віктар Пракапеня выказаўся наконт рэстарана каля Курапат. «Ніводзін IT-шнік не прыйдзе ў гэты рэстаран», — адказаў радыё «Свабода» Пракапеня.

Зямлю пад забаўляльны цэнтр ля МКАДа каля месца масавых расстрэлаў грамадзян у 1937—1941 гадах Мінскі райвыканкам выдзеліў у канцы 2000-х. У 2012 намеснік генпракурора рэкамендаваў уладам Мінскага раёна і вобласці спыніць будаўніцтва і ўказваў на парушэнні пры выдзяленні зямлі, але кіраўнікі Мінскай вобласці праігнаравалі гэты зварот.

Збудаваны рэстаран назвалі спачатку «Бульбаш-холам», але ў выніку грамадскіх пратэстаў так і не адкрылі, ён прастаяў 4 гады пустым. Новая спроба адкрыць яго адбылася гэтым летам. Праціўнікі гэтага дзяжураць на пляцоўцы каля забаўляльнага цэнтра і інфармуюць людзей пра Курапаты. 

У Курапацкім лесе у брацкіх магілах ляжаць парэшткі дзясяткаў тысяч людзей, расстраляных саветамі.

Людзі патрабуюць перанесці ці перапрафіляваць будынкі «Паедзем паядзім».

Чытайце таксама:

Гаспадар скандальнага рэстарана ў Курапатах — 54-гадовы бізнэсмен Леанід Зайдэс

Скандал у Курапатах: колішняя тэлевядучая БТ і яе муж-бізнэсмен наехалі на аўто на двух пікетоўцаў

Пракуратура патрабавала ад Батуры спыніць будаўніцтва «Бульбаш-хола», але той не спыніў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?