Матч скончыўся перамогай французаў 2:1. Што цікава, першы гол у матчы быў забіты з пенальці, прызначанага арбітрам пасля прагляду відэапаўтору. Гэты першы такі выпадак пасля ўвядзення новага правіла, якое дае суддзям магчымасць карыстацца відэазапісам.

Пенальці рэалізаваў Антуан Грызман. Іншы гол у французаў забіў Пагба (мяч ударыўся пад бэльку, перасёк лінію брамы і выскачыў у поле — таксама спатрэбіўся відэапаўтор), а ў аўстралійцаў — Едынак (таксама з пенальці).

Сёння, 16 чэрвеня, гуляюць яшчэ:

16.00 Аргенціна—Ісландыя

19.00 Перу—Данія

22.00 Харватыя—Нігерыя

Трансляцыю матчаў вядзе тэлеканал «Беларусь-5».

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?