Паводле папярэдняй інфармацыі «Кур'ера», няшчасны выпадак здарыўся пасля таго, як перастала працаваць шклодрабільная ўстаноўка. Тры рабочыя паспрабавалі разабрацца ў прычыне паломкі і ліквідаваць няспраўнасць.

Імаверна, траўміраванне адбылося пасля таго, як слесар засунуў руку ўнутр машыны, а другі, знаходзячыся унізе і не ўбачыўшы гэтага, уключыў яе, і мужчыну шасцярэнькамі адрэзала пальцы. Паводле адных звестак, у механізм патрапіла тры пальцы, паводле іншых — чатыры.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0