У кітайскім горадзе Цындаа з-за моцнага шторму ў Жоўтым моры пайшоў дождж з марскіх жывёл: васьміногаў, крэветак і марскіх зорак.
Кітайская метэаралагічная адміністрацыя пацвердзіла, што на сушы апынулася мноства марскіх насельнікаў. Адзначаецца, што з-за моцнага ветру жывёлы могуць апынуцца на адлегласці да некалькіх соцень метраў ад вады.