Delfi.lt

Delfi.lt

Ад выплаты падатку будуць вызваленыя непаўналетнія турысты і інваліды, а да пачатку наступнага года — вялікія групы турыстаў, паведамляе Delfi.lt.

За збор падатку адказваюць кампаніі, якія прадстаўляюць паслугі пражывання — не толькі гасцініцы, але і прыватныя асобы, якія здаюць кватэры ў арэнду.

Гэты збор не ўключаецца ў кошт жылля. Яго турысты будуць плаціць асобна.

Падатак павінны плаціць усе госці літоўскай сталіцы, якія зарэгіструюць свой прыезд з 12.00 1 ліпеня. Тыя, хто прыехаў раней, ад выплаты падатку вызваленыя.

Па словах кіраўніка Віленскага турыстычнага агенцтва Go Vilnius Інгі Раманаўскене, гэты збор прынясе карысць гораду. «Мы разам з іншымі прадстаўнікамі турбізнэсу будзем вырашаць, на што траціць гэтыя грошы, каб горад атрымліваў ад гэтага карысць і стаў больш прывабным, больш вядомым у свеце», — сказала Раманаўскене.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0