Галоўны трэнер гродзенскага «Нёмана» Ігар Кавалевіч на матч 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе выйшаў у майцы з Пагоняй. «НН» распытала настаўніка, з чым звязаная ягонае рашэнне.

Ігар Кавалевіч. Фота з vk.com.

Ігар Кавалевіч. Фота з vk.com.

«Майку падарылі — я ў ёй выйшаў. Прыгожая жоўтая майка. Так супала, што колеры «Нёмана» таксама жоўтыя. Пагоня не забароненая. Я магу надзець, вы можаце надзець. Навошта такі кіпеш? Я не чакаў такой рэакцыі», — кажа Кавалевіч.

Што значыць для трэнера гэтая сімволіка? «Гэта гісторыка-культурная спадчына, наша гісторыя. Што гэта можа значыць? У Беларусі калісьці быў такі герб. Ні больш, ні менш. А што тут надзвычайнага? Трэба ж ведаць сваю гісторыю. Па гісторыі Беларусі менш чытаю, па гісторыі Расіі чытаю Пікуля. Хаця апошнім часам і па гісторыі Беларусі ўсё болей чытаю», — расказвае настаўнік «Нёмана».

Калі Кавалевіч упершыню пачуў пра Пагоню? «Я ў Беларусі нарадзіўся, мне 50 гадоў, трэба ж такія рэчы ведаць. Пагоня ёсць на гербах Віцебска, Магілёва, Лепеля, Верхнядзвінска».

Размаўляў Кавалевіч па-руску, а ці ведае ён беларускую мову? «Калі прыязджаю на радзіму, то гавару такім дыялектам. Тата ў мяне з Янава, а мама — з Драгічынскага раёна. Беларускую мову ведаю, але каб чыста размаўляць, то не. Толькі на мясцовых гаворках».

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?