У Беларусі ў студзені-маі 2018 года аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 44,2 мільярда рублёў, або ў супастаўных цэнах 108,3% да ўзроўню студзеня-мая 2017 года, паведамляе Белстат.

Прамысловая вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці павялічылася на 3,1%, у апрацоўчай — на 9,5%, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — на 4,7%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — на 0,8%. Індэкс прамысловай вытворчасці за май 2018 года да мая 2017-га склаў 106,3%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0