Дзяўчына і хлопцы былі «залатой моладзю» з багатых сем'яў, і замест выпускнога ва ўніверсітэце яны адважыліся на экстрэмальныя забавы. Яны выбралі экстрэмальную гульню на квадрацыклах, сутнасць якой была ў тым, хто першы збочыць. У выніку на высокай хуткасці здарылася лабавое сутыкненне, чацвёра чалавек загінулі.

На спідометрах, якія адваліліся пасля аварыі, у аднаго хуткасць была зафіксавана 70 кіламетраў у гадзіну, у іншага — 110. Выжыла толькі адна дзяўчына, якая не была прышпілена і пры сутыкненні вылецела ў кусты.

Паводле папярэдняй інфармацыі, квадрацыклы належалі віцэ-прэзідэнту холдынгу «Руская медная кампанія». Сярод загінулых у ДТЗ — яго дачка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?