Беларускі IT-прадпрымальнік Віктар Пракапеня зноў выказаўся наконт рэстарана «Паедзем, паядзім», які знаходзіцца каля Курапат.

«Рэстаран ў Курапатах павінен быць зачынены, прычым не дзяржавай, а ўладальнікамі бізнэсу. Пакуль гэта не зроблена, прапаную ўсім сацыяльна адказным беларусам байкатаваць рэстараны групы: The View, «Гранд Кушавэль» і, вядома, рэстаран «на касцях».

Адна з самых вялікіх праблем разьвіцця эканомікі Беларусі — гэта адсутнасць дыялогу паміж бізнэсам і ўладай. Шмат у чым гэта вынік таго, што ўлада лічыць, што ўсе бізнэсмены — сацыяльна безадказныя людзі, зацікаўленыя толькі ў атрыманні прыбытку. Гэта не так. У нас шмат бізнэсменаў, якія любяць краіну і выдатна разумеюць, што грошы гэта нішто ў параўнанні з дабрабытам нашага вялікага дома, які называецца Рэспубліка Беларусь.

Тым не менш, ёсць на рэдкасць амаральныя і безадказныя людзі, якія дазваляюць сабе такія выхадкі, як будаўніцтва рэстарана «на касцях». Нашаму грамадству як ніколі важна рухацца ў зваротным кірунку і павялічваць давер паміж уладай і бізнэсам — ствараючы больш гісторый глыбокай сацыяльнай адказнасці бізнэсу.

Вялікія грошы — гэта не толькі вялікія магчымасці, але і вялікая адказнасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?