Мінчанін расплаціўся на рынку фальшывымі грашыма, паведамляе Следчы камітэт.

34-гадовы жыхар сталіцы 14 чэрвеня на рынку «Тутэйшы» збыў падробленую купюру наміналам 50 рублёў. Жанчына-прадавец папрасіла дапамогі ў размене прадстаўніка адміністрацыі, які праходзіў побач разам з міліцыянтам. Сапраўднасць выклікала падазрэнне, і мужчына быў затрыманы. Пры гэтым ён паспрабаваў выкінуць яшчэ 4 аналагічныя купюры. Таксама пры сабе ў яго была знойдзена купюра 50 рублёў з ідэнтычным серыйным нумарам.

Экспертыза паказала, што грашовы білет, якім расплаціўся мужчына, — падробка. Пры аглядзе дома падазраванага ў яго канфіскавалі шматфункцыянальную прыладу для друку і іншая камп'ютарная тэхніка.

Раней мінчанін неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0