Прачытаўшы ўважліва ўсе вашыя каментары, прачытаўшы рэакцыю людзей на мой пост у сацыяльных сетках і СМІ, я зразумела, што мяне чытаюць абсалютна ўсе — асабліва тыя, хто з'яўляецца і ўладальнікам «Паедзем, паядзім» і блізкае атачэнне.

Без дэмагогіі прапаную наступнае рашэнне пытання уладальнікам: аддаць частку пабудовы пад будаўніцтва мемарыяла (тую частку, на якой незаконна была пабудавана ўстанова), самім за свой кошт узвесці мемарыял (у вас ёсць такая магчымасць), тым самым увекавечыць свае імёны ў памяці ўсяго чалавецтва і атрымаць пашану і хвалу ад усяго беларускага народа і ўсеагульнае дараванне за ўзніклае «не па вашай віне» непаразуменне, перайменаваць установу ў, напрыклад, «Курапаты» (магчымы іншы варыянт), таму што сапраўды каля мемарыяла павінна быць інфраструктура (ежа і туалеты) з поўнай забаронай правядзення там забаўляльных мерапрыемстваў.

Паверце, гэта будзе найлепшым вашым укладаннем у жыцці і вы хутка адаб'яце ўсе свае грошы. Вам усё роўна людзі не дадуць працаваць, таму што грамадзян, якія памятаюць і шануюць памяць бязвінна забітых, больш, чым тых, у каго не засталося нічога святога. У такі фармат установы будуць вазіць чароды аўтобусаў з экскурсіямі з усяго свету — у вас будуць і есці, і піць, і такі фармат прынясе нашмат большыя грошы, чым The View (тут наогул есці немагчыма) і «Гранд Кушавель» (вельмі шкада, што больш не змагу сюды хадзіць, таму што мне ўсё падабалася, але я вельмі прынцыповы чалавек і ў горадзе адкрылася вельмі шмат новых устаноў). Прапаную і прашу і вас, дарагія мае ўсе, ігнараваць і гэтыя рэстараны ў знак пратэсту датуль, пакуль не вырашыцца пытанне з месцам ля Курапатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?