Фан-зона на Кастрычніцкай плошчы Мінска адкрыецца перад матчам ЧС Расія — Егіпет, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Пляцоўка для заўзятараў пачне працу а 20-ай, перад пачаткам матчу Расія — Егіпет, які пачнецца ў 21.00 у Санкт-Пецярбургу. Як патлумачылі арганізатары, фан-зона разлічана на 400 пасадачных месцаў. Сумарная плошча экранаў — 30 квадратных метраў (адзін экран плошчай 4х5 метраў і два экраны 2,5х2 метра). Матчы чэмпіянату свету будуць транслявацца ў прамым эфіры.

Для заўзятараў арганізаваны фудкорт: з першага дня працуюць чатыры кропкі рэалізацыі ежы і піва.

Фан-зона для заўзятараў будзе працаваць штодзённа з 12.00 да 24.00 на працягу ўсяго перыяду правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018 года.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0