Былая вядучая БТ, грамадзянка Расіі Стэла Чыркова, якая разам з мужам Іванам Ермаковым на машыне «Мазда» наехала на двух жыхароў Мінска, што пратэставалі супраць адкрыцця рэстарана «Паедзем, паядзім», не працуе і ніколі не працавала ў нідэрландскай кампаніі, прадстаўніцай якой яна сябе называе.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік нідэрландскай кампаніі Mammoet з аддзелу па этыцы і скаргах Ёхан Герыц.

Стэла Чыркова і Іван Ермакоў.

Стэла Чыркова і Іван Ермакоў.

Раней Чыркова ўказвала, што з'яўляецца супрацоўніцай расійскай даччынай кампаніі Mammoet Rus.

Мы спрабавалі звязацца са спн. Чырковай, каб атрымаць яе каментар, але яна не падымае слухаўкі.

Чытайце таксама: Пісьменніца, падазраваная ў крывавым забойстве. Займальная біяграфія Стэлы Чырковай, удзельніцы скандалу ў Курапатах

Чытайце таксама: Скандал у Курапатах: колішняя тэлевядучая БТ і яе муж-бізнэсмен наехалі на аўто на двух пікетоўцаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?