Мужчыны, якія знялі на відэа сэкс з турысткай з Кітая, выдавалі сябе за аргенцінцаў, але гаварылі па-армянску. Пра гэта паведамляе Life.

Раней жанчына звярнулася ў паліцыю са скаргай на відэа, знятага яе партнёрамі. Яна распавяла праваахоўнікам, што пазнаёмілася з двума мужчынамі падчас прагулкі па Маскве, пасля яны адправіліся ў гатэль і заняліся сэксам. Кітаянцы не спадабалася, што адзін з мужчын здымаў працэс на відэа.

Паводле звестак Life, паліцыя адшукала «аргенцінцаў». Адным з іх быў ураджэнец Пяцігорска «з армянскімі каранямі». Паводле яго слоў, з-за цяжкасцей перакладу ён не зразумеў просьбу кітаянкі выдаліць відэа.

Мужчына сцвярджае, што жанчына была ўсім задаволеная і нават пакінула яму 30 даляраў на выпіўку. Ён пагадзіўся супрацоўнічаць з праваахоўнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0