У сераду, 20 чэрвеня, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які дазволіць не разлучаць сям'і нелегальных мігрантаў на паўднёвай мяжы.

Падпісваючы дакумент, кіраўнік Белага дома падкрэсліў, што яму не падабаецца, калі дзяцей разлучаюць з іх сем'ямі.

«Сёння мы аб'ядналі сем'і», — сказаў ён, дадаўшы, што палітыка «нулявы талерантнасці» да нелегалаў будзе працягвацца.

Раней першая лэдзі Меланія Трамп асабіста заклікала свайго мужа спыніць сістэматычны падзел сем'яў мігрантаў, якія перасеклі мяжу паміж ЗША і Мексікай.

Прэс-сакратар Меланніі сказала, што першая лэдзі заклікала Трампа альбо працаваць з Кангрэсам на заканадаўчым узроўні, альбо «зрабіць нешта самастойна» для вырашэння гэтай праблемы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0