На лецішчы ў вёсцы Траццякі Бераставіцкага раёна ўначы адбыўся пажар. У выніку былі знішчаныя дах і перакрыцці, паведамляюць гродзенскія ратавальнікі.

Пад абломкамі згарэлых будаўнічых канструкцый, недалёка ад выхаду, байцы МНС выявілі абгарэлыя рэшткі цела, як мяркуецца, 48-гадовага гаспадара, а ў пакоі, як мяркуецца, яго 9-гадовага сына. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Як паведамляецца на сайце МНС, каля 4 раніцы пра ўзгаранне ў службу «101» паведаміў мінак, які ішоў на рыбалку. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, агнём быў знішчаны дах, перакрыцце, маёмасць, адбывалася адкрытае гарэнне цаглянай пабудовы.

Вядома, што стала сям'я пражывала ў Гродне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру