28-гадовы беларускі хакеіст Ілля Шынкевіч падпісаў кантракт з падмаскоўным «Віцязем». Летась ён выступаў за мінскае «Дынама».

Афіцыйны сайт «Віцязя» ўдакладняе, што Шынкевіч не будзе лічыцца легіянерам, бо мае расійскі пашпарт. Гэтыя абставіны аўтаматычна становяцца перашкодай для выступу хакеіста за зборную Беларусі.

Шынкевіч гуляў на чэмпіянатах свету 2013, 2015 і 2017 гадоў, аднак нічым не адзначыўся. Агулам ён правёў за зборную 28 матчаў, у якіх закінуў 3 шайбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?