Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) падрыхтавала праект указа «Аб пілотным праекце па рэгістрацыі гранічных адпускных цэн вытворцаў на лекавыя сродкі», перадае sb.by.

Праект павінен выключыць магчымасць продажу медыкаментаў па завышаных цэнах. Ужо ў наступныя два гады неабходна будзе рэгістраваць гранічныя адпускныя цэны на некаторыя лекі для лячэння сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў. Усяго ў спісе 37 найменняў.

Калі ўказ будзе прыняты, то вытворцаў абавяжуць рэгістраваць гранічныя адпускныя цэны на лекі са спісу. Зрабіць гэта трэба будзе да пачатку 2019 года. Без рэгістрацыі кошту продаж лекавага сродку ў краіне будзе забаронены. Методыка разліку гранічных адпускных цэн вызначыць МАРГ па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя.

Не выключана, што ў будучыні спіс лекаў, на якія вытворцы павінны будуць зарэгістраваць гранічныя цэны, пашыраць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру