У Палацы Незалежнасці праходзяць перамовы Аляксандра Лукашэнкі з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС Ёганесам Ханам.
Ёханэс Хан наведвае Беларусь 21-22 чэрвеня. Мэтай яго візіту з'яўляецца ўдзел у дзясятай сесіі нефармальнага дыялогу міністраў замежных спраў і міністраў па справах лічбавых тэхналогій краін «Усходняга партнёрства». Сёлета гэта яго другі прыезд у Мінск і другая сустрэча з кіраўніком беларускай дзяржавы, раней еўракамісар сустракаўся з Лукашэнкам у студзені 2018 года.





