У Беларусі пачалі маштабны збор адходаў электрычнага і электроннага абсталявання ў насельніцтва. Ініцыятарамі праграмы сталі Міністэрства ЖКГ, ГА «Белрэсурсы» і Белкаапсаюза. Тым самым яны імкнуцца ўцягнуць грамадзян у дзяржаўную праграму «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе».

Раней для збору такога абсталявання ў Мінску быў усяго адзін спецыялізаваны пункт. Цяпер пунктаў нарыхтоўкі стала больш, але трэба прывезці туды сваю тэхніку самому. Праўда, «БелВТІ» па Мінску можа прыехаць па тэхніку і па хатнім адрасе. Але тады вам за яе не заплацяць. У сельскай мясцовасці збор лёг на плечы Белкаапсаюза. Можна хоць у краму прывезці, калі складскія плошчы дазваляюць. Вельмі зручна. Яшчэ і заплацяць «жывой вагой» за тэхніку ў неразабраным выглядзе — 25 капеек за кілаграм.

Намеснік начальніка ўпраўлення па абыходжанні з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі «Белрэсурсы» Юлія Харкевіч патлумачыла карэспандэнту «Рэспублікі», што па краіне восем таварыстваў холдынгу займаюцца зборам другаснай сыравіны. У Мінску такія прыёмныя пункты ў кожным раёне. У іх прымаюць макулатуру, палімерныя адходы, шклабой, лом чорных і каляровых металаў і вось зараз бытавую тэхніку.

Пакуль вынікі сціплыя — за тры тыдні па горадзе сабралі ўсяго 130 кілаграмаў. Гэта толькі з улічанага толькі ў адным пункце прыёму-нарыхтоўкі на вуліцы Філімонава, у іншых — нават і гэтага не набралася.

Цэны на лом чорных і каляровых металаў вызначаюцца дзяржавай — кілаграм прыкладна па такім жа кошце, што і бытавая тэхніка, чыгун — да 30 капеек за кілаграм. Народ палюе на метал. Самыя дарагія — каляровыя. Медзь — па 11 рублёў і нікель — па 12 рублёў за кілаграм. За шкло — тры бутэлькі заважаць на кілаграм — выйдзе ўсяго 12 капеек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру