Грамадзянін Вялікабрытаніі, які знаходзіцца ў беларускай калоніі, 20 чэрвеня абвясціў галадоўку. Аб гэтым паведаміла жонка Алана Сміта на сваей старонцы ў Facebook, піша Новы час.

Галадоўка пачалася 20 чэрвеня ў ПК-3, патрабаванні Алана невядомыя. «Гэта шакуючыя і вельмі стрэсавыя навіны. Толькі Бог ведае, што адбываецца ў гэтай турме», — кажа жонка Алана Магдалена.

Алан Сміт быў абвінавачаны ў арганізацыі незаконнай міграцыі праз беларускую мяжу і ў 2016 годзе быў прысуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі. У судзе сваю віну не прызнаў.

Як пісала Радыё Свабода, 45-гадовы Алан Сміт родам з Курдыстану, жыў у Лондане. Разам з жонкай яны мелі ў Польшчы кампанію, якая займалася наладжваннем бізнес-сувязяў курдскіх і еўрапейскіх бізнесоўцаў і арганізоўвала ў Еўропе лекаванне пацыентаў з Блізкага Усходу. Прыехаўшы ў Беларусь, Сміт дапамагаў грамадзянцы Курдыстану, інвалідцы, якая законна, па візе, прыбыла ў Беларусь, аформіць дазвол на знаходжанне ў Беларусі. Пазней высветлілася, што тая жанчына, разам са сваёй сям’ёй — усяго 6 чалавек — збіраліся міграваць далей у Еўрасаюз. Алану, які не меў дачынення да перасячэння імі мяжы, інкрымінавалі арганізацыю незаконнай міграцыі. у судзе сваю віну не прызнаў, смела заявіўшы аб ужыванні за кратамі катаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0