Гэтым летам «Аліварыя» адкрыла сезон футбольных вечарынак — з зоркамі спорту, забавамі для заўзятараў і півам. Адной з такіх падзей для фанатаў гульні стане футбольны паб-квіз. «Аліварыя» разам з самым папулярным беларускім квізам «МазгаБойня» распрацавала спецыяльную футбольную версію інтэлектуальнай гульні.

У якасці капітанаў каманд квізу выступяць знакамітыя беларускія прыгажуні, а ў ролі галоўнага суддзі гульні — адна з самы вядомых дзяўчат у Байнэце — Каця Коба.

Каб узяць удзел у гульні, трэба паспець да 22 чэрвеня зарэгістравацца на сайце залатыямоманты.бел. Зорныя капітаны асабіста выберуць па 5 гульцоў для сваіх каманд з ліку заўзятараў, якія правільна адкажуць на ўсе футбольныя пытанні ў анкеце.

Усяго ў паб-квізе будзе 5 тураў, падчас якіх прагучыць амаль паўсотня пытанняў: аб гісторыю футбола, легендарных гульцах, галоўных гульнявых тэрмінах, а таксама самым любімым фанацкім напоі.

Барацьба за перамогу будзе сур'езнай: у паб-квізе ўдзельнічаюць таксама «прафесійныя» каманды, у якія ўвойдуць спартыўныя журналісты, каментатары і папулярныя лідары меркаванняў. Так што ва ўсіх удзельнікаў гульні будзе шанец праверыць, ці ведаюць яны правілы, тэрміны і гісторыю футбола лепш, чым сапраўдныя профі.

Усяго на працягу месяца кампанія правядзе серыю футбольных вечарынак, дзе можна будзе адчуць атмасферу фанацкага адзінства. Фан-бары працуюць штодня да 15 ліпеня.

Фан-бар у парку Перамогі — з 10 да 24 гадзін, фан-бар 4-4-2 (на Зыбіцкай) — з 17 гадзін да 1 гадзіны ночы ў будні і да 4 гадзін раніцы ў пятніцу і суботу.

Калі: 23 чэрвеня, 13: 00—14: 30

Дзе: фан-бар у парку Перамогі (на тэрыторыі «Велакафэ»)

Рэгістрацыя ўдзельнікаў да 16:00 22 чэрвеня на залатыямоманты.бел.

Уваход вольны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру