Здарэнне адбылося 19 чэрвеня на вуліцы Полацкай. 44-гадовы кіроўца аўтавышкі сцвярджае, што з сустрэчнай паласы руху на яго выехаў «БМВ». Ён мусіў здаць у правы бок, таму ўрэзаўся ў агароджу жылога дома.

Што адбылося далей, тлумачыць так: вельмі спужаўся, таму выпіў 200 грамаў гарэлкі, што былі ў машыне. Пасля гэтага спрабаваў выехаць.

Аднак з дому выбег гаспадар, чый плот пашкодзілі, і выклікаў міліцыю. У наркалогіі знайшлі ўтрыманне алкаголю на ўзроўні двух праміле.

У кіроўцы не было страхоўкі, тэхагляду, ён пазбаўлены правоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?