У траўні і чэрвені ў Беларусі пераважае засушлівае надвор’е, ападкаў мала. У вясковых праваслаўных прыходах на просьбу вернікаў і з ініцыятывы сьвятароў адпраўляюць малебны ад бездажджоўя, піша Радыё Свабода.

Начальнік інфармацыйнага аддзелу Беларускай праваслаўнай царквы протаярэй Сергій Лепін патлумачыў, што ёсьць абавязковыя набажэнствы: ранішнія, вячэрнія, усяночныя. А ёсьць набажэнствы адмысловыя, якія служаць тады, як узьнікаюць пэўныя патрэбы.

«Таму і называюцца яны «трэбныя» — ад стараславянскага «трэбы». Малебен аб дажджы — гэта якраз адно з сытуацыйных набажэнстваў, якое служыцца не паводле раскладу, а менавіта калі ўзьнікае неабходнасьць, паступаюць звароты вернікаў.

Бываюць набажэнствы аб дажджы, альбо наадварот, каб яго не было, малітвы ў час лясных пажараў, у час эпідэмій, пошасьці жывёлаў. Гэта на просьбу прыхаджанаў, з ініцыятывы сьвятароў, ніякіх цыркуляраў і загадаў няма», — сказаў пратаярэй Сергій Лепін.

Паводле Белгідрамэту, у траўні ў некаторых раёнах Беларусі выпала толькі каля 10-20% ад месячнай нормы ападкаў. У чэрвені пакуль захоўваецца гарачае надвор’е, тэмпэратура на 4-7 градусаў вышэйшая за кліматычную норму. У выніку ў асобных раёнах склалася надзвычайная пажаранебясьпечная сытуацыя ў лясах, узровень вады ў многіх рэках істотна апусьціўся. Але сытуацыя можа зьмяніцца неўзабаве. З 22 чэрвеня ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць актыўны атмасфэрны фронт, які зьмяшчаецца з Заходняй Эўропы. Сыноптыкі прагназуюць дажджы, навальніцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру