Вайсковая пракуратура Чарнігаўскага гарнізона затрымала грамадзяніна Беларусі, жыхара Гомеля, за прапанову ўкраінскаму памежніку хабару 100 даляраў для бесперашкоднага ўезду ва Украіну. Прозьвішча затрыманага не называецца, піша Радыё Свабода.

«Грамадзяніну Беларусі адмовілі ва ўездзе ва Украіну, бо ён не змог пацьвердзіць мэту сваёй паездкі і не меў грашовага забеспячэння на час знаходжаньня на ўкраінскай тэрыторыі», — паведамілі Свабодзе ў вайсковай пракуратуры Чарнігаўскага гарнізона

Пасля таго, як беларусу адмовілі ў пропуску на тэрыторыю Украіны, ён прапанаваў украінскаму памежніку 100 даляраў за тое, каб прапусціў. Памежнік выклікаў паліцыю, якая кваліфікавала дзеянні беларуса «як прапанову неправамернай выгады службовай асобе».

Цяпер грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў аддзяленні чарнігаўскай паліцыі для часова затрыманых. Суд неўзабаве мае выбраць для яго меру стрымання.

Заведзена крымінальная справа за прапанову хабару службовай асобе, што караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 4 да 8 гадоў з канфіскацыяй ці без канфіскацыі маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?