Уладзімір Пуцін і Пятро Парашэнка правялі тэлефонную размову, паведаміла прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта і Крэмль.

Парашэнка заклікаў расійскага калегу вызваліць «украінскіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў расійскіх турмах і на акупаваных ёю тэрыторыях», гаворыцца на сайце прэзідэнта Украіны. Ён таксама падкрэсліў, што важна даць украінскаму амбудсмену Людміле Сянцовай магчымасць наведаць ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова (прысуджанага ў Расіі да 20 гадоў у калоніі строгага рэжыму) і іншых украінцаў, якія знаходзяцца ў зняволенні.

Яшчэ адной тэмай размовы сталі мінскія дамоўленасці: прэзідэнт Украіны заявіў аб неабходнасці выканання іх з боку Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру