У мястэчку Поразава Свіслацкага раёна 43-гадовы мясцовы жыхар вытварыў такое, ад чаго, працверазеўшы, быў у шоку, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Ён піў увесь дзень, пастаянна чапляючыся да сужыцелькі — то душыў яе, то пагражаў забіць. Жанчына звярнулася па дапамогу да ўчастковага, і той схаваў яе ў сябе дома.

Праз некалькі гадзін п'яны муж выбраўся на разборкі. Ён прыйшоў дахаты да ўчастковага, дзе размахваў нажом і патрабаваў аддаць яму зброю і ключы ад службовага аўтамабіля.

Участковы перамог яго хітрасцю — запрасіў зайсці ў хату, а там заваліў няпрошанага госця на падлогу з дапамогай калегі, які быў у яго ў гасцях.

На раніцу п'яны муж дазнаўся, што на яго заведзена крымінальная справа за разбой. Магчымае пакаранне — да 15 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0