Пытанне аб павелічэнні тэрміну бязвізавага ўезду праз Нацыянальны аэрапорт Мінск прапрацоўваецца, паведаміў журналістам намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме — начальнік аддзела планавання і арганізацыі турыстычнай дзейнасці Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віталь Грыцэвіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА.

«Праца па падаўжэнні тэрміну бязвізавага знаходжання турыстаў, якія прыязджаюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, праводзіцца. Думаю, што да канца года мы ўбачым вынікі», — сказаў Віталь Грыцэвіч. Пра тое, колькі дзён турысты змогуць знаходзіцца ў краіне без візы, пакуль не гаворыцца.

«З пункту гледжання павелічэння турыстычнага патоку цікава павелічэнне тэрміну да 15 дзён, каб загрузіць нашы санаторыі», — адзначыў прадстаўнік Мінспорту.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск наведалі каля 120 тыс. турыстаў. Часцей за ўсё такой магчымасцю карысталіся госці з Германіі, Польшчы, Італіі, Вялікабрытаніі і ЗША.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру