«МАЗ» паставіць у сталіцу да вясны 2019 года 375 новых аўтобусаў рознай мадыфікацыі, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Новості» у акцыянерным таварыстве.
Ва ўсіх аўтобусах будуць кандыцыянеры, сістэмы відэаназірання, а таксама інфармавання пасажыраў, у тым ліку маніторы. Акрамя таго, у аўтобусах усталююць прыборы для аўтаматычнай аплаты праезду. У салонах транспартных сродкаў будзе Wi-Fi. Усе аўтобусы забяспечаць рухавікамі Mercedes-Benz экалагічнага класа Еўра-5.





