Кандрусевіч піша, што пытанні абароны інстытута сям’і, маральнага выхавання дзяцей і моладзі хвалююць усіх нас, бо сям’я з’яўляецца асновай грамадства, а маладое пакаленне — яго будучыняй. Ён лічыць, што абмеркаванне такіх важных для нашага грамадства законапраектаў павінна весціся з удзелам прадстаўнікоў традыцыйных для Беларусі веравызнанняў, якія на працягу стагоддзяў прапаведуюць фундаментальныя сямейныя каштоўнасці і вучаць такім адносінам паміж членамі сям’і, якія выключаюць гвалт. Мітрапаліт заўважыў, што гэтыя законапраекты пакуль што недаступныя для грамадскасці, што спараджае разнастайныя чуткі і здагадкі.

«Зразумела, што пры любых зменах у заканадаўстве неабходна кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі і ўлічваць духоўныя каштоўнасці беларускага народа, а не ісці ўслед за згубнымі секулярнымі тэндэнцыямі, у тым ліку за гендэрнай ідэалогіяй, якая вядзе да разбурэння традыцыйнай сям’і. Таму вельмі спадзяюся, што беларускае заканадаўства яшчэ больш выразна паставіць перашкоду прапагандзе нетрадыцыйных сексуальных паводзінаў, афішаванню і пазітыўнаму паказу садомскага ладу жыцця»,

— піша Кандрусевіч.

Мітрапаліт мяркуе, што «задачу захавання і адраджэння сям’і, а таксама традыцыйных сямейных і маральных каштоўнасцяў нашаму грамадству даводзіцца вырашаць у няпростых сацыяльна-эканамічных абставінах і ва ўмовах прапаганды антыхрысціянскай сямейнай ідэалогіі і тэндэнцый прыняцця заканадаўчых актаў, якія супярэчаць традыцыям беларускага народа».

Кандрусевічу хацелася б пазнаёміцца з прапановамі адносна новай канцэпцыі закона аб барацьбе з хатнім гвалтам, каб мець магчымасць грунтоўна і ўсебакова іх абмеркаваць у працэсе адкрытай дыскусіі. Ён баіцца, што калі некаторыя змены, пра якія вядзецца дыскусія ў СМІ, набудуць сілу закона, то яны могуць прывесці да несправядлівага пераследу добрасумленных бацькоў за самае нязначнае і бяскрыўднае «пакаранне» дзіцяці ў мэтах яго бяспекі, выхавання і дысцыпліны.

«Каталіцкі Касцёл гатовы прымаць удзел у абмеркаванні заканадаўчых праектаў, у тым ліку скіраваных на абарону інстытута сям’і»,

— піша мітрапаліт у лісце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру