Кітайскія заўзятары не змаглі сесці на цягнік у Валгаградзе, таму што ён адпраўляўся з Волагды, паведамляе «Р-Спорт».

Па словах міністра транспарту Расіі Яўгена Дзітрыха, заўзятары з Кітая не маглі знайсці свой цягнік у раскладзе: «Паглядзелі больш уважліва на квіток, і аказалася, што ён павінен быў ехаць з Волагды, а знаходзіліся (кітайскія заўзятары) у гэты момант у Валгаградзе».

«Таксама падышлі дзве дамы, таксама з Кітая, з такой самай праблемай. Ім патлумачылі, што Волагда і Валгаград знаходзяцца на адлегласці каля тысячы кіламетраў адзін ад аднаго, але замежным заўзятарам не заўсёды можна гэта зразумець самім», — дадаў міністр.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру