Як адзначыў Анатоль Глаз, Беларусь не першы год вядзе працу па заключэнні пагаднення пра спрашчэнне візавых працэдур з ЕС. Праектам гэтага дакумента прадугледжваецца зніжэнне кошту шэнгенскіх віз да 35 еўра, выдача бясплатных віз асобным катэгорыям грамадзян (удзельнікам культурных, навуковых, гуманітарных праграм), агулам спрошчаны парадак падачы дакументаў. Аднак, паводле слоў Анатоля Глаза, перамоўны працэс сапраўды зацягнуўся.

«Нашы партнёры выказалі шэраг патрабаванняў, якіх няма ў аналагічных пагадненнях ЕС, напрыклад, з Арменіяй або Азербайджанам. У прыватнасці, пра неабходнасць падачы дакументаў выключна праз візавыя цэнтры, што, вядома, прывядзе да падаражання візавых працэдур», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?