Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што разглядае магчымасць сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у ліпені.

«Мы разглядаем гэтую магчымасць», — заявіў Трамп на сустрэчы з губернатарамі ў Белым доме, перадае Bloomberg.

Адзначаецца, што ёсць два варыянты сустрэчы: да саміту НАТА, які пройдзе ў Брусэлі 11-12 ліпеня, альбо пасля візіту Трампа ў Вялікабрытанію 13 ліпеня.

Прадстаўнік Белага дома Гарэт Маркіз пацвердзіў, што дарадца па нацыянальнай бяспецы ЗША Джон Болтан наведае Расію на наступным тыдні, каб абмеркаваць патэнцыйную сустрэчу лідараў дзвюх краін. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адкінуў інфармацыю пра сустрэчу да саміту, аднак таксама пацвердзіў, што Болтан наведае Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0