На чэмпіянаце свету па футболе сёння адбыліся тры гульні.

У першым матчы зборныя Даніі і Аўстраліі не выявілі мацнейшага. Датчане адкрылі лік ужо на 7-й хвіліне, пасля таго як Крысціян Эрыксан у дотык замкнуў пас Нікалая Ёргенсана ў штрафной пляцоўцы. Аўстралійцы адыграліся бліжэй да канца першага тайма. Дацкі форвард Юсуф Поўльсан у штрафной рукой зачапіў мяч пасля ўдару галавой Мэцью Лекі, і рэферы пасля прагляду відэапаўтору прызначыў пенальці. 11-метровы ўдар выдатна рэалізаваў капітан аўстралійцаў Майл Ядзінак — 1: 1. Гэта і стала канчатковым лікам.

У другім матчы дня зборная Францыі абыграла перуанцаў з мінімальным лікам, чым гарантавала сабе выхад у 1/8 фіналу. У французаў на 34 хвіліне адзначыўся Мбапэ. Перамогу французаў нельга назваць пераканаўчай.

Аднак галоўная сенсацыя дня здарылася ў трэцім матчы дня, дзе зборная Аргенціны прайграла харватам, і тым самым знаходзіцца на крок ад вылету з ЧС. На 53 хвіліне кур'ёзным голам адзначыўся Рэбіч, а на 80 хвіліне поспех харватаў замацаваў Модрыч. А Ракіціч ужо ў дадатковы час забіў трэці гол за харватаў. Вынік - 3:0.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру