Іран можа выйсці з пагаднення па ядзернай праграме на працягу некалькіх тыдняў, калі не атрымаецца дамовіцца. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Ірана па палітычных пытаннях Абас Арагчы.

«Я не магу сказаць, што перспектывы светлыя або ясныя», — сказаў ён. Арагчы адзначыў, што пасля выхаду ЗША з дамовы быў страчаны баланс.

«Калі еўрапейцы і іншыя ўдзельнікі дагавора зацікаўлены, каб Іран застаўся ў пагадненні, яны павінны кампенсаваць адсутнасць ЗША», — заўважыў намеснік кіраўніка МЗС Ірана.

У маі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон выходзіць з іранскай здзелкі, і паабяцаў увесці санкцыі супраць да краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?