ЗША працягнулі санкцыі супраць Паўночнай Карэі на год. Пра гэта гаворыцца ў заяве Белага дома. Дакумент падпісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Паводле яго слоў, рэжым «надзвычайнага становішча ў дачыненні да Паўночнай Карэі» захоўваецца. Таму, згодна з указам кіраўніка дзяржавы, абмежавальныя меры, прынятыя раней, застануцца ў сіле.

Тэрмін дзеяння бягучых санкцый павінен быў скончыцца 26 чэрвеня. Аднак праз захаванне пагроз з боку КНДР, іх працягнуць на год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0