На чэмпіянаце свету па футболе ў Расіі сёння адбыліся 3 гульні.

У першым матчы зборная Бразіліі ледзь перамагла Коста-Рыку — пераможцы забілі толькі ў дадатковы час. Выніковы лік 2:0 і гэта першая перамога бразільцаў на турніры.

У другой гульні зборная Нігерыі з лікам 2:0 абыграла Ісландыю. Знакамітая баявая крычалка ў гэты раз не дапамагла «вікінгам».

У апошнім матчы дня мультынацыянальная зборная Швейцарыі абыграла Сербію. Да 90 хвіліны ў гульні была нічыя 1:1, але на 90-й хвіліне ў Швейцарыі адзначыўся Шакіры — выніковы лік 1:2. Характэрна, што і Шакіры, і Джака (аўтар першага гола ў вароты сербаў), з'яўляюцца албанцамі.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0