«Каля 16.30 22 чэрвеня на скрыжаванні дарог у раёне АЗС населенага пункта Ласосна на ўскраіне Гродна механік-кіроўца баявой машыны пяхоты, якая рухалася ў складзе арганізаванай калоны вайсковай тэхнікі, не справіўся з кіраваннем і здзейсніў сутыкненне з легкавым аўтамабілем. Аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. Кіроўцу аўтамабіля аказаная дапамога, пагрозы для яго жыцця няма», — гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.

У прычынах ДТЗ разбіраюцца прадстаўнікі ДАІ і вайсковай аўтамабільнай інспекцыі.

Зазначаецца, што шкода, нанесеная ў выніку здарэння, будзе кампенсаваная ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?