Турыстаў з Польшчы было амаль 785 тысяч, з Расіі — амаль 716 тысяч.
Беларусы таксама часцей за іншых заставаліся ў Літве на адну і больш начэй (432,1 тысячы).
А вось толькі на дзень у Літву з-за мяжы больш за ўсё прыяжджала палякаў (566,6 тысячы супраць 536 тысяч беларусаў і 459,1 тысячы расіян).
У 2017 годзе беларускіх турыстаў у Літву прыехала на 17% больш, чым пазалетась.
Сярэдні турыст выдаткоўвае ў Літве 345,4 еўра за візіт.