Фота s13.ru

БПМ, якая рухалася ў складзе арганізаванай калоны, пасля заносу вылецела на сустрэчную паласу і наехала на легкавы аўтамабіль Volkswagen Polo, за рулём якога знаходзіўся мужчына. Паводле папярэдняй інфармацыі, распаўсюджанай Міністэрствам абароны, механік-кіроўца БМП не справіўся з кіраваннем — шматтонную машыну вынесла проста на легкавік, які з боку кіроўцы падмяла пад гусеніцу.

На шчасце, усё скончылася добра. Кіроўца на некаторы час апынуўся заблакаваным у аўто, атрымаўшы толькі парэз рукі ад разбітага шкла. Афіцэры брыгады выбачыліся перад мужчынам і кампенсавалі яму матэрыяльную шкоду.

Як стала вядома s13.ru, сёння Іван Мікалаевіч, кіроўца Volkswagen, атрымаў кампенсацыю ад афіцэраў 6-ай гвардзейскай механізаванай брыгады. Яны па ўласнай ініцыятыве вырашылі пакрыць матэрыяльны ўрон пенсіянеру, не чакаючы заканчэння праверкі. Акрамя таго, як паведамлялася раней, шкода, нанесеная ў выніку ДТЗ, будзе пакрытая кіроўцу Volkswagen у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам.

Нам удалося ўзяць каментар у пацярпелага ў гэтым незвычайным ДТЗ.

— Іван Мікалаевіч, як вы сябе адчуваеце?

— Цяпер усё нармальна. З траўмаў толькі рука падрапаная.

— Ці задаволены вы той кампенсацыяй, якую вам прапанавалі афіцэры брыгады?

— Ну, задаволены. Мы пагутарылі, усё нармальна. Яны самі патэлефанавалі мне і прыехалі. Я зла ні на каго не трымаю.

— Ці можаце апісаць, як усё адбылося ў момант наезду?

— Я нават вокам не паспеў міргнуць, як усё хутка адбылося. Нават не паспеў спалохацца. Гэта ўжо потым, калі ўсе раз'ехаліся і вечарам я прыйшоў у сябе, мяне пачало трэсці.

— Хто знаходзіўся з вамі ў машыне?

— Унук і Джэк, ехалі ў вёску апрацоўваць бульбу.

— Як доўга былі заблакаваныя за рулём?

— Хвілін 10-15, недзе так.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру