Прэміяй імя Быкава ўганараваны Глеб Лабадзенка
Прэміяй імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» ўганараваны стваральнік курсаў «Мова Нанова» Глеб Лабадзенка. Прэмія па традыцыі ўручаецца на радзіме пісьменніка, у Бычках.
На цырымонію з'ехаліся жыхары Ушацкага раёна і інтэлігенцыя з усёй краіны.
Прэмію заснаваў палітык Аляксандр Мілінкевіч. Ён уклаў у гэта сродкі атрыманай ім еўрапейскай прэміі імя Сахарава, што прысуджаецца Еўрапарламентам.
Сярод лаўрэатаў прэмій мінулых гадоў былі Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Зміцер Дашкевіч.
nn.by; фота з фэйсбука Юрыя Губарэвіча
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ