Відэа даслаў у рэдакцыю abw.by Руслан, адзін з удзельнікаў канфлікту.

Як бачна на запісе, ён рухаўся па крайняй левай паласе, што, мабыць, і вывела з сябе кіроўцу «Опеля».

«Перада мной машына, а справа раварысты — гэта відаць на відэа. Ён не вытрымаў і па абочыне абагнаў, «падрэзаў» так, што я ледзь у яго не ўехаў. А калі я яго дагнаў, ён зноў пачаў «вучыць», але ўжо жорстка, не даючы абагнаць», — каментуе Руслан.

«Справа скончылася тым, што я яму паказаў спыніцца. Ён спыніўся, я падышоў і сказаў, што калі ён такі гарачы, то хай разгоніцца і ўедзе ў слуп — праз яго «вучобу» маглі пацярпець іншыя людзі. Да майго здзіўлення, ён вёў сябе вельмі спакойна. У выніку мы раз'ехаліся, але ў ДАІ я напісаў заяву і прадаставіў відэа — такіх безадказных людзей трэба караць», — дадаў Руслан.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру