Пацярпелы кіроўца легкавіка, які падмяла пад гусеніцу, успрыняў тое, што адбылося, спакойна.

«Разумею, адбылося гэта не па жаданні, проста выпадак такі атрымаўся няшчасны. Ніхто не хацеў гэтага рабіць. Так выйшла. Салдат малады, цалкам не навучыўся, як ездзіць. У мяне асаблівай прэтэнзіі да яго няма. Навучыцца потым. Будзе ездзіць лепш», — пракаментаваў Іван Бялоцкі.

«Памылка механіка-кіроўцы ў выбары хуткасці. Па гэтым пытанні праводзіцца праверка. Кампетэнтныя службовыя асобы зробяць правільныя высновы, дадуць прававую ацэнку. Наша задача была — вырашыць пытанне з Іванам Мікалаевічам, каб ён не меў крыўды на Узброеныя сілы, на нашу брыгаду ў цэлым», — сказаў Іван Марыеў, намеснік камандзіра 6 гвардзейскай механізаванай брыгады.

Чытайце таксама: Кіроўца, які трапіў пад БМП, расказаў пра свае ўражанні ад аварыі

У Гродне БМП раздушыла легкавік з кіроўцам унутры ВІДЭА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру