Пра гэта ў суботу, 23 чэрвеня, паведамляе DW са спасылкай на тэлеканал CBC.

У 2017 годзе Трудо і яго жонка атрымалі ў падарунак ад прэм'ера канадскай правінцыі Востраў Прынца Эдуарда дзве пары сонечных акуляраў у скураных футаралах. Цана такіх акуляраў складае ад 300 да 500 даляраў, адзначае CBC. Пры гэтым мясцовае заканадаўства абавязвае прэм'ер-міністра паведамляць пра ўсе атрыманыя падарункі коштам звыш 200 даляраў на працягу 30 дзён.

Канадскі прэм'ер-міністр Джасцін Трудо не задэклараваў падарунак «у выніку адміністрацыйнай памылкі», заявіла яго прэс-сакратарка. Трудо ўжо аплаціў прызначаны яму штраф, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні офіса камісара па пытаннях канфлікту інтарэсаў і этыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?