Футбольны паб-квіз працягнуў сезон вечарынак, які гэтым летам адкрыла «Аліварыя» ў фан-бары ў парку Перамогі. Згуляць у інтэлектуальны футбол ад «МазгаБойні» запрасілі тых, каго звычайна лёгка можна паставіць у тупік згадваннем мундыяля ці гандзікапа — папулярных мадэляў, спявачак, тэлевядоўцаў і блогерак. Дзяўчаты шчыра прызналіся, што самім ім справіцца будзе складана, а таму загадзя паклікалі ў свае каманды мінскіх заўзятараў.

Усяго за суткі на сайт мерапрыемства прыйшлі сотні заявак ад знаўцаў футбола, гатовых дапамагчы прыгажуням сабраць на гэты раз не толькі шмат лайкаў, але і ачкоў на футбольным паб-квізе. У каманды да зорных капітанаў трапілі толькі тыя, хто змог правільна адказаць на ўсе падступныя пытанні віктарыны пры рэгістрацыі. Галоўным арбітрам матча па тэарэтычным футболе стала адна з найбольш вядомых інстаграм-мадэляў Беларусі Каця Коба. Яшчэ да пачатку гульні дзяўчына прызналася, што не адмовілася б і сама заняць месца за гульнявым столікам у фан-бары і праверыць сваю інтуіцыю.

«Гэта лета дакладна ўвойдзе ў гісторыю пад знакам футбола. Традыцыйна лічыцца, што футбол — гэта мужчынская гульня. Але мы гатовыя руйнаваць стэрэатыпы і хочам зрабіць так, каб дзяўчаты таксама далучыліся да галоўнай спартыўнай падзеі лета і зацікавіліся футболам. Упэўненыя, што гэта прынясе ўсім заўзятарам яшчэ больш цудоўных эмоцый. Вядома, у гэтым дапаможа і галоўны футбольны напой, які ўжо столькі гадоў аб'ядноўвае людзей падчас важных гульняў і чэмпіянатаў, — распавядае мэнэджар па карпаратыўных камунікацыях піваварнай кампаніі «Аліварыя» Вольга Каўрыгіна.

За паўтары гадзіны гульні ўдзельнікі знайшлі адказы на паўсотні пытанняў пра футбол, футбалістаў і любімы фанацкі напой — піва. Па прызнанні мужчынскага складу каманд, для перамогі адных толькі спартыўных ведаў аказалася недастаткова, а таму жаночая інтуіцыя прыносіла камандам вялікую колькасць выйгрышных ачкоў. Напрыклад, менавіта дзяўчаты лёгка адгадалі, што жонка легендарнага Пеле прымушала яго кінуць шоў-бізнэс і займацца толькі футболам проста таму, што «на полі ён стасуецца выключна з мужчынамі».

Далучыцца да вечарынак «Аліварыі» і атрымаць сваю порцыю футбольнай весялосці можна штодзень з 10 да 24 гадзін у фан-бары парку Перамогі.

Дарэчы, ужо ў гэты чацвер, 28 чэрвеня, а 19.00 тут зладзяць вечар футбольнага гумару ад папулярных беларускіх комікаў. Прыходзіць на Stand-up party можна смела вялікай кампаніяй, і нават з тымі, хто ў футболе разбіраецца вельмі адносна — абяцаюць, што ўсё роўна весела будзе ўсім. Уваход па-ранейшаму свабодны для ўсіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?