Ягор Шаранговіч. Фота belarushockey.com

Ягор Шаранговіч. Фота belarushockey.com

Беларускі абаронца Уладзіслаў Яроменка абраны «Нэшвілам» у пятым раўндзе пад агульным 151-м нумарам. Форвард зборнай Беларусі Ягор Шаранговіч абраны «Нью-Джэрсі» ў пятым раўндзе пад агульным 141-м нумарам.

Уладзіслаў Яроменка ў мінулым сезоне выступаў у WHL у складзе «Калгары». У 63 матчах ён набраў 41 (13 + 28) ачко пры паказчыку карыснасці «-10».

Шаранговіч у мінулым сезоне выступаў за мінскае «Дынама» ў КХЛ. У 47 матчах ён набраў 12 (4 + 8) ачкоў пры паказчыку карыснасці «-5».

Дарэчы, на драфце НХЛ выбралі больш за аднаго беларуса ўпершыню ад 2004 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?