Каля 2500 чытачоў сайта «Нашай Нівы» ўжо выказалі сваё меркаванне што да будучыні рэстарана ў Курапатах.

Апытанне прапаноўвала тры варыянты, абмаляваныя гаспадарам рэстарана «Паедзем паядзім» Леанідам Зайдэсам падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Партыі БНФ, а таксама «крайнія» ідэі — знесці рэстаран ці проста пакінуць яго ў спакоі.

Чытайце: Гаспадар скандальнага рэстарана ў Курапатах — 54-гадовы бізнэсмен Леанід Зайдэс

Самы папулярны варыянт пакуль — «Ніякіх кампрамісаў, няхай зносці». Яго падтрымалі 29% апытаных.

Адметна, што крайне негатыўна да рэстарана ў Курапатах ставяцца і аўдыторыя іншых беларускіх СМІ.

Напрыклад, пад гутаркай з Леанідам Зайдэсам на партале Тут.бай самы залайканы каментар выглядае наступным чынам: «Прычым тут захад, гэта ж наколькі самому трэба не быць чалавекам, каб баль на могілках ладзіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0