Зборная Англіі разграміла каманду Панамы з лікам 6:1.
Тры галы забіў Гары Кейн, праўда, два з іх з пенальці, а яшчэ адзін, магчыма, з афсайда. У выніку Кейн выбіўся ў лідары сярод бамбардзіраў — агулам у яго ўжо пяць галоў!
Гары Кейн (справа) — найлепшы бамбардзір чэмпіянату свету — 2018.
Два галы на рахунку Джона Стоунза, яшчэ адзін забіў Джэсі Лінгард.
Панама таксама радуецца — дзякуючы высілкам Феліпе Балоя каманда забіла першы свой гол на чэмпіянатах свету.
Такім чынам, зборная Англія гарантавала сабе выхад з групы G на чэмпіянаце свету па футболе, як і зборная Бельгія.
У заключным туры вызначыцца, хто з іх зойме першае месца ў групе. Пакуль што між Бельгіяй і Англіяй абсалютная роўнасць — па 6 балаў у кожнай каманды з розніцай галоў 8:2.
Калі сустрэча фаварытаў скончыцца ўнічыю, наперадзе акажацца тая зборная, якая набярэ за групавы турнір найменшую колькасць картак. Пакуль што ў бельгійцаў тры карткі, а ў англічан — дзве.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!





